Тэматычныя выходныя мая ў Дукоры, 0+

Тэматычныя выходныя мая ў Дукоры, 0+

0+1 мая, пятница, 12:00-17:00Дукора

О событии

Распачынаем сезон яркіх майскіх вандровак разам з Дукорскім маёнткам! Афіша тэматычных дзён у маі*

1-3 мая — Майстар-класныя выходныя: шэраг займальных майстар-класаў для дзяцей і дарослых па матывах беларускіх традыцый.

9 мая — Дзень Перамогі: рэканструктарскі лагер часоў Вялікай Айчыннай вайны і жывая музыка ваенных гадоў. 10 мая — Напалеоніка: знаёмства з жыццём палявога лагера французскіх фузілёраў-грэнадзёраў. Воінскі рыштунак, побытавыя і салдацкія рэчы тых часоў, страявая падрыхтоўка і ўзбраенне палкоў, работа маркітантак, паходная кухня — вось, што чакае наведнікаў на інтэрактыўнай пляцоўцы лагера.

16 мая — Ноч музеяў (18:00-22:00). Вандроўка па вечаровым драўляным гарадзішчы на беразе ракі: карыстаем старадаўнюю зброю і сігнальныя музычныя інструменты, слухаем жудасныя казкі і жывую музыку часоў сярэдніх вякоў, танцуем каля агню і частуемся стравамі па рэцэптах продкаў. Падрабязнасці неўзабаве ў асобным посце.

16-17 мая — XVII-XVIII стст: рэканструктарскі лагер другой паловы XVII ст. Трапім у паходны лагер, каб пазнаёміцца з воінскім рыштункам капейшчыка, мушкецёра і іншых. Гатовыя практыкавацца на розных відах зброі, прайсці смешныя выпрабаванні ад Пана Жлуктоўскага і частавацца дукорскай гарэлкай?

23 мая — НЕ ПРАЦУЕМ. 24 мая — Сярэднявечча: займальныя турніры са шчытом, мячом і дзідай. Экскурсія па гарадзішчы, знаёмства з даспехамі часоў Ранняга Сярэднявечча, магчымасць пабіцца на пратэктаванай зброі.

Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

*у праграме магчымы змены

Штодзённа ў 12:00 і 15:00 запрашаем на зборную экскурсію па музеі і рамесных майстэрнях.

У вольны час для самастойнага наведвання даступныя перавернуты дом, брама XIX ст., музей, рамесныя майстэрні, сярэднявечны горад, заасад, выстава рэтрааўто і Дуб жаданняў.

Сколько?

Дарослыя — 30 рублёў; Дзеці 7-17 гадоў — 15 рублёў; Дзеці да 7 год, імяніннікі, дзеці з інваліднасцю, суправаджаючыя дзяцей з інваліднасцю 3-4 ступені, дарослыя з інваліднасцю 1-2 груп, ветэраны ВАВ, героі СССР і Беларусі — бясплатна. Зніжка 10% усім падпісчыкам нашых сацсетак.

Место

Дукорскi маёнтакДукора, Дукора
На карте 1 из 1: у остальных нет адреса или они онлайн.
Буслік
Буслiк
Ваш семейный помощник
Сегодня
Пусть каждый день будет чуть-чуть волшебнее ✨