Шляхамi Адама Міцкевіча.

Шляхамi Адама Міцкевіча.

12+10 октября, суббота, 07:45Минск

О событии

Запрашаем у вандроўку па мясцінах жыццёвага і творчага генію зоркі літаратуры сусветнага ўзроўню - Адама Міцкевіча.

📅 Дата: 10.10.2026 (субота)
Выезд з Мінска - 7:45
Вяртанне ≈20:00

🍁Спачатку мы завітаем ў Наваградак. Гэта не толькі горад дзяцінства Міцкевіча, але і старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Там мы уздымемся на замкавую гару, паблукаем па старадаўніх вуліцах, пабачым знакамітую Фару Вітаўта, дзе хрысціўся будучы паэт, а таксама нараджалася будучая дынастыя Ягелонаў. І каб замацаваць уражанні завітаем да дамініканаў, дзе нас пачастуюць кавай, сыграюць на аргане і дазволяць спусціцца ў сутарэнні касцёлу Св. Міхала.

🍁Наступнай кропкай нашага маршруту стане невялікая вёска Валеўка, дзе на ўзвышшы стаіць драўляная царква Пятра і Паўла, збудаваная напрыканцы XVII ст. У царкве захаваўся драўляны іканастас, які прывезлі сюды з Варшавы ў пачатку ХХ ст. Абразы для гэтага іканастас пісаў знакаміты мастак Віктар Васняцоў.

🍁Далей мы зробім невялікі фотаспын каля возера Свіцязь. Узгадаем знакамітую Свіцязянку і іншых насельнікаў возера, якія атрымалі вечнае жыццё ў творах Адама Міцкевіча.

🍁Фінальнай і галоўнай кропкай нашага маршрута стане Завоссе. Там месціцца сядзіба, дзе Адам Міцкевіч з'явіўся на свет. Мы акунемся ў атмасферу шляхецкага маёнтку, дзе літаральна ажываюць радкі знакамітага "Пана Тадэвуша".
👩‍🎓Суправаджае экскурсію: кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
💰Кошт -160 р
🍲Абед 15-20 р (дадаткова, па жаданні)
☎️+375292524458

Место

Лекторий "Фрески"Минск, у. Кисилева 38, 1 этаж

Похожие мероприятия

Все «Экскурсия и путешествие»
Буслік
Буслiк
Ваш семейный помощник
Сегодня
Пусть каждый день будет чуть-чуть волшебнее ✨