Мая Радзіма Беларусь

Мая Радзіма Беларусь

0+17 сентября, четверг, 15:00Минск

О событии

У Дзень народнага адзінства, 17 верасня 2026 г., у 15.00 у выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска ў межах праекта «Музычныя сустрэчы ў музеі» адбудзецца інтэрактыўная праграма «Мая Радзіма Беларусь».

Зусім хутка – 17 верасня – Беларусь адзначыць Дзень народнага адзінства. У гонар свята Музей гісторыі горада Мінска запрашае на інтэрактыўную праграму, галоўнымі героямі якой стануць беларуская музыка і культура.

У выкананні салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Ганны Янкоўскай, Галіны Сакольнік, Максіма Абраўца і Наталлі Змітровіч прагучаць музычныя творы кампазітараў І. Лучанка, Ю. Семянякі, Л. Захлеўнага, І. Паліводы, Л. Мурашка, старадаўняя беларуская музыка з «Полацкага сшытка», народныя песні і найгрышы.

Асаблівую цікавасць прадставяць інтэрактыўныя элементы, звязаныя з гісторыка-культурнай і прыроднай спадчынай, беларускай мовай, народнымі традыцыямі, музычным фальклорам.

Партыя фартэпіяна – Сяргей Вайніцкі, Алена Лузан.
Партыя баяна – Анатоль Цяльцоў.
Вядучая – музыказнаўца Кацярына Агароднікава.

Дадатковая інфармацыя і запіс на мерапрыемства магчымы па тэлефонах: (017) 270 43 66, у акаўнце праекта «Музычныя сустрэчы ў музеі» у Instagram (@minskmuseum_music).

Место

Выставочные залы на РаковскойМинск, ул. Раковская, 17
На карте 1 из 1: у остальных нет адреса или они онлайн.

Похожие мероприятия

Все «Концерт»
Буслік
Буслiк
Ваш семейный помощник
Сегодня
Пусть каждый день будет чуть-чуть волшебнее ✨